Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

28 Чэрвень 2021

Прадстаўнікі Чэрвеньшчыны паспяхова выступілі на рэспубліканскай спартакіядзе

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшла рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы адукацыі.

На працягу трох дзён яны спаборнічалі ў дзевяці відах спорту. Гэта більярд, валейбол, гіравы спорт, дартс, лёгкаатлетычны крос, міні-футбол, настольны тэніс, плаванне і стральба.

Выдатна выступілі за зборную Міншчыны чатыры прадстаўнікі Чэрвеньшчыны. Старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Дзмітрый Чысты, выкладчык фізвыхавання Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя Аляксандр Мрынскі і трэнер Чэрвеньскай СДЮШАР Дзяніс Трапашка ў складзе каманды вобласці выйгралі турнір па міні-футболу.

А інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Аляксандр Няпеўны заняў першае месца ў складзе валейбольнай каманды. 

За паспяховы ўдзел у спартакіядзе яны адзначаны Падзякамі і грашовымі прэміямі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць