Для кожнага з нас гэта асаблівая дата, якая аб'ядноўвае не адно пакаленне. Сёння мы жывём у мірным суверэннай дзяржаве. Працуем, гадуем дзяцей, спакойна будуем будучыню... Але не забываемся пра тых, хто цаной уласнага жыцця здабываў для нас мір і свабоду, абараніў ад ворага родную зямлю.
Напярэдадні свята мы звярнуліся да землякоў з пытаннем: «Што для вас значыць Дзень незалежнасці?»
Марына Касцевіч:
- Трэцяга ліпеня адзначаецца свята таму, што ў гэты дзень у 1944 годзе быў вызвалены Мiнск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта не толькі свята незалежнасці, але і свята вызвалення. Раней, калі ў мяне яшчэ не было сям'і, мы разам з сябрамі проста тусілі, гулялі, забаўляліся, не задумваючыся аб сэнсавым падмурку свята. Маючы дваіх дзяцей, я цаню спакой, стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні. Я выказваю ўдзячнасць воінам, партызанам, усім, хто абараняў Радзіму, сваёй крывёю здабыў незалежнасць беларускай зямлі дзеля сваіх дзяцей і ўнукаў. Трэба быць годнымі нашых продкаў.

Людміла Яўжэнка:
- У гэты дзень кожны з нас усведамляе, што з'яўляецца часткай незалежнай і суверэннай дзяржавы. Краіны, дзе ёсць магчымасць працаваць, радавацца поспехам дзяцей і ўнукаў, мець зносіны з цікавымі людзьмі, кожны дзень адкрываць для сябе нешта новае.

Святлана Бандзiк:
- Прызнаюся, што сёння мне, як, напэўна, і многім беларусам, некалькі трывожна. Бо мы прывыклі да стабільнасці, спакойнага жыцця, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Хочам, каб Беларусь і надалей заставалася такой, якой мы яе ведаем і любім. Каб ніякi каранавірус і звязаныя з ім ваганні ў свеце не змаглі паўплываць на сітуацыю ў нашай краіне.

Вольга Коціна:
- Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці мы сталі адзначаць 3 ліпеня з 1996 года па выніках рэспубліканскага рэферэндуму, а глыбінны сэнс такога выбару, на мой погляд, у тым, што перамога ў самай жорсткай вайне стала падмуркам для пабудовы новай Беларусі. Мы зберагалі ўсе гэтыя гады заваёвы бацькоў і дзядоў, будавалі краіну, а цяпер дапамагаем сваім дзецям ва ўсіх стваральных працэсах. Яны ж перададуць эстафету нашым унукам. Веру, што так будзе заўсёды.

Віталь Дзегцяроў:
- Для нашай сям'і - гэта значнае свята. Разам мы наведваем усе мерапрыемствы, якія праходзяць у горадзе. Я распавядаю свайму сыну аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат, вучу ганарыцца сваёй Радзімай. Абавязкова прыходзім на мітынг з беларускім сцягам. Вечарам спяваем гімн Беларусі і любуемся салютам.

Андрэй Варсоцкi:
- Свята Незалежнасці ёсць у кожнай краіны. Дата свята вызначае асаблівая падзея. Чытаў, што толькі беларусы з усіх былых рэспублік Савецкага Саюза абралі Днём Незалежнасці Дзень вызвалення сталіцы ад фашыстаў, тым самым прывязаўшы самае галоўнае свята да гісторыі народа, памяці абаронцаў роднай зямлі. Гэта - сімвалічна!
Запісала Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

