У Чэрвеньскім раёне праводзіцца вакцынацыя супраць каранавiруснай інфекцыі (на бясплатнай аснове) у двух прышчэпачнай пунктах: г. Чэрвень і г. п. Смілавічы. Па стане на 1 ліпеня 2021 г. прышчэплена першым кампанентам больш за 3200 чалавек( 11,85% ад колькасці насельніцтва), другім кампанентам - больш за 2400 чалавек (9,7% ад колькасці насельніцтва).
Вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 праводзіцца пасля агляду лекарам-тэрапеўтам і дазволу на правядзенне дадзенай вакцынацыі. Запіс на вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 ажыццяўляе УАЗ «Чэрвеньская ЦРБ» (у тым ліку ў АУАП і ФАП).
Санітарна-эпідэміялагічная служба Чэрвеньскага раёна нагадвае аб неабходнасці захавання асноўных рэкамендацый па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі:
– абмежаваць па магчымасці наведванне месцаў масавага скаплення насельніцтва;
- выконваць сацыяльную дыстанцыю (не менш 1-1, 5 м.);
- выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны (маскі, павязкі);
- выконваць гігіену рук: часцей мыць рукі з мылам або апрацоўваць антысептыкам.
Гэтак жа нагадваем аб наяўнасці адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжана артыкулам 17.5 КоАП РБ, за невыкананне санітарных нормаў і правілаў, у тым ліку невыкананне патрабаванняў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, у прыватнасці выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання персаналам, абслугоўваючым наведвальнікаў у арганізацыях гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання. За мінулы перыяд года да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 5 службовых асоб на суму 174 рублі.
Галоўны ўрач ДУ «Чэрвеньскі РЦГіЭ» Наталля Свядыш, 2021 г.

