Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Ліпень 2021

Пакос пустазельнай травы - не толькі добраўпарадкаванне, але і мера прафілактыкі інфекцыйных захворванняў

Адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце Чэрвеньскага РЦГiЭ з'яўляецца кантроль санітарнага ўтрымання тэрыторый горада і раёна, а так жа іх добраўпарадкаванне.

У бягучы перыяд года асноўная ўвага надаецца пакосу расліннасці на прылеглых і замацаваных тэрыторыях.

У сувязі з устойлівымі спрыяльнымі ўмовамі надвор'я, працягваецца перыяд актыўнага росту пустазелля і травы, таму неабходна актывізаваць работы па скосу пустазелля і травы, у тым ліку на тэрыторыях зон адпачынку і рэкрэацый (паркі, скверы, алеі і інш.) і тэрыторыях прыватных домаўладанняў, як уласных, так і прылеглых.

Нагадваем, што згодна з рашэннем Чэрвеньскага райвыканкама грамадзяне і іншыя землеўладальнікі і землекарыстальнікі, якія маюць у валоданні або карыстанні зямельныя ўчасткі, абавязаны за кошт уласных сродкаў праводзіць неабходныя работы па іх добраўпарадкаванні і азеляненні, а таксама ўтрымліваць замацаваную за імі тэрыторыю ў належным санітарным стане.

Так, згодна з Палажэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аб парадку вызначэння памераў тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану: уладальнікі прыватных домаўладанняў абавязаны праводзіць работы па добраўпарадкаванні ад мяжы зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці — да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка — не менш за 10 метраў або палову адлегласці да суседняга зямельнага ўчастка.

За нежылымі будынкамі і памяшканнямі, размешчанымі непасрэдна ля тратуара, замацоўваецца тэрыторыя да праезнай часткі вуліцы. Таксама ў выпадку адсутнасці рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку зямельнага ўчастка за юрыдычнымі або фізічнымі асобамі, замацоўваецца тэрыторыя ў памеры 30 м па перыметры сцен капітальных будынкаў і збудаванняў.

Акрамя таго, звалкі раслінных адходаў, хмызнякі і высокая няскошаная трава (не толькі ў сельскай мясцовасці) з'яўляюцца спрыяльным асяроддзем для пражывання і размнажэння крывасмактальных насякомых.

Таму скошваць траву неабходна не толькі з эстэтычнага пункту гледжання, але і ў мэтах прафілактыкі захворванняў, якія перадаюцца крывасмактальнымі казуркамі, у тым ліку іксодавымi кляшчамі, якія з'яўляюцца пераносчыкамі небяспечных захворванняў, такіх як, хвароба Лайма і клешчавы энцэфаліт. Своечасовае правядзенне мерапрыемстваў па скосе і выдаленні пустазелля і травы, уборцы бытавых і раслінных адходаў, правядзенне акарыцыднай апрацоўкі, значна знізіць верагоднасць перадачы інфекцыйных захворванняў чалавеку з дапамогай укуса кляшчоў.

Галоўны ўрач ДУ «Чэрвеньскі РЦГіЭ» Наталля Свядыш, 2021 г.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць