Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Ліпень 2021

Віншаванне старшыні Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгі Коцінай з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Ад імя прафсаюзнага актыву Чэрвеньскага раёна і ад сябе асабіста віншую вас з самым галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Адна з найважнейшых дат у календары беларускай нацыянальнай памяці сімвалічна прывязана да гісторыі народа і нагадвае пра тое, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду Радзімы і ў далейшым не паступіцца ні пядзю сваёй незалежнасці.

Напярэдадні гэтага ўрачыстага дня прыміце пажаданні міру, дабра і працвітання!

Жадаю, каб наша выдатная краіна ніколі не губляла сваёй сілы, каб народ Беларусі заўсёды заставаўся адзіным і непераможным, каб дух краіны быў самым моцным і нязломным.

Хай кожны чалавек адчувае сябе свабодным, шчаслівым, патрэбным і паважаным.

Хай наша Чэрвеньшчына, як і ўся краіна, абнаўляецца, удасканальваецца, квітнее і паляпшаецца разам з намі!

Са святам усіх нас!

2 7 21 56Вольга Коціна, старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць