Для беларусаў гэта дата з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці людзей.
Бяспрыкладны гераізм, мужнасць, стойкасць, згуртаванасць, патрыятызм, служэнне Айчыне – лепшыя якасці беларускага народа, якія спрыялі вялікай Перамозе.
Свяшчэнная памяць аб старэйшым пакаленні, падарыўшым мiр нашай зямлі, падтрымлівае нас у цяжкую хвіліну, дапамагае вырашаць самыя складаныя задачы.
Сучасная Беларусь - гэта працавітыя і адукаваныя людзі, дагледжаныя палі і квітнеючыя сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі.
Няхай мір і росквіт пануюць на нашай зямлі, а ў небе грымяць толькі святочныя салюты.
Жадаем усім здароўя, святочнага настрою, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

