У ціхі куток вёскі Калодзежы на ўтульны падворак паважанага ветэрана прыехалі адразу некалькі прадстаўнічых гасцей. Віншаванні, кветкі і падарункі для Пятра Васільевіча прывезлі ваенны камісар Дзмітрый Сініцкі, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віталь Бусел, старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Станіслаў Альшэўскі.

У пачатку вясны ветэрану споўнілася 98 гадоў. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, Пётр Васільевіч бадзёра сустрэў гасцей на парозе свайго дома.

У словах віншавання Дзмітрый Сініцкі адзначыў, што само жыццё Пятра Васільевіча - гэта і ёсць гісторыя незалежнасці нашай краіны: «Вы прайшлі нялёгкі шлях, заспелі гады станаўлення маладой дзяржавы, прыйшлося і абараняць дасягнутае ад ворага, і адбудоўваць разбуранае. Дзякуй вам за тую мужнасць, з якім вы прынялі ўсе выпрабаванні. Мы шчыра ганарымся подзвігам усяго вашага пакалення, шануем яго і перадамо памяць пра яго нашчадкам, каб iмёны герояў жылі ў будучыні!»

Да слоў ваеннага камісара далучыліся Станіслаў Альшэўскі, Іван Ладуцька і Віталь Бусел. Яны пажадалі Пятру Васільевічу здароўя, бадзёрасці і жыццёвых сіл.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

