Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Ліпень 2021

Напярэдадні свята наведалі ветэранаў вайны і грамадзян, пацярпелых ад яе наступстваў

2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці ў Чэрвеньскім раёне прайшла дабрачынная акцыя «Зямны паклон вам, ветэраны».

У Мікалая Аляксандравіча Лашука

Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, работнікаў тылу, а таксама грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны: вязняў, інвалідаў з дзяцінства наведалі прадстаўнікі выканаўчай улады, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. У Чэрвені ветэранаў наведалі загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва Таццяна Адзінец і старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька.

У Міхаіла Іванавіча Чарэніна

У цэнтры — Мікалай Арцёмавіч Нахамчык

Ганна Пятроўна Згурская прымае віншаванні

Каля дома Лілiі Міхайлаўны Капусцінскай

У Анатоля Мікалаевіча Радзько

Ветэранам уручылі паштоўкі з віншаваннямі і словамі падзякі ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталя Казлова, кветкі, падарункавыя наборы ад райвыканкама, а таксама падарункі ад тэрытарыяльнага цэнтра.

Даведачна: на 1 чэрвеня ў Чэрвеньскім раёне пражывае 9 ветэранаў ВАВ, 21 вязень, 4 - члены сем'яў загінуўшых, 2 - інваліда з дзяцінства.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць