Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Ліпень 2021

Адзіны ў раёне: Валянціна Захарава з Чэрвеньскай БТПР атрымала нагрудны знак

Такога знака няма больш ні ў каго ў раёне - да стагоддзя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў вядучага бухгалтара Чэрвеньскай РАС БТПР Валянціну Захараву за шматгадовую працу і добрыя вынікі ўзнагародзілі Нагрудным знакам «Заслужаны работнік».

Эканаміст па адукацыі, пасля наргаса Валянціна Захарава першыя некалькі гадоў працавала ў калгасе «Бальшавік» строга па спецыяльнасці. Што ж з часам прывяло яе ў паляўнічую гаспадарку?

Па-першае, у яе тагачасным атачэнні было шмат паляўнічых: муж, свёкар, усе іх сябры. Па-другое, вызвалілася месца ў БТПР. Па-трэцяе, запрасіў на працу сам дырэктар, Аляксандр Пікулік. Валя ад многіх чула, што гэта добры чалавек, таму і пайшла: верыла, што не пакрыўдзяць у новым калектыве.

Спецыфіка працы эканаміста і бухгалтара вельмі адрозніваецца, і спачатку Валянціне прыйшлося нялёгка ў незнаёмай прафесійнай вобласці. Але паступова пры падтрымцы прыязных калег асвоіла ўсё неабходнае. Дапамагаў слушнымі парадамі і свёкар — ён сам быў па адукацыі бухгалтар, працаваў на кіруючых пасадах і выдатна разбіраўся ва ўсіх гэтых рахунках, пералічэннях і праводках.

У бухгалтэрыі РАС БТПР, вядома, ёсць свае асаблівасці. Каб правільна афармляць пуцёўкі, Валянціне прыйшлося вывучыць правілы палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі. А колькі дэталяў пачула за ўсе гэтыя гады ад егераў, рэгулярна збіраючыхся ў канторы раз на тыдзень! Прычым гэта інфармацыя не толькі з разраду лічбаў і формул, але і проста паляўнічыя гісторыі, поўныя прыгод і дзіўных фактаў.

6-7-21-30-01 2

Магчыма, чытачу будзе цікава - а сама Валянціна ці не ходзіць таксама на паляванне? Не, хобі ў гэтай жанчыны зусім жаночыя: любіць шыць і вязаць. Праўда, не заўсёды на гэта ёсць час - ва ўласным доме, ды яшчэ летам, на месцы сядзець не даводзіцца! Да таго ж, цяпер пара гарачая яшчэ і таму, што пачалася грандыёзная рэалізацыя планаў і мараў маладосці ў сэнсе бытавога ўладкавання жылля: Валянціна вядзе газ, намеціла ўжо рух і з нагоды каналізацыі. Атрымліваецца, хоць у яе часам і ўзнікаюць слоўныя прэтэнзіі да ўзросту і яго мінусаў, а на самай справе яна вельмі бадзёрая і ўсё паспявае і на працы, і дома.

Чаго сама сабе жадае - дык гэта здароўя. Планаў шмат, на іх сілы патрэбныя! Хай здароўя ў Валянціны Захаравай будзе шмат, а праблем - зусім ледзь ледзь. Ну, напрыклад, хай егера раз на тыдзень сваімі шумнымі гісторыямі перашкаджаюць працаваць і не даюць засяродзіцца. Добрая ж праблема, праўда? Хай толькі такія і будуць!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць