Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Ліпень 2021

Мера прафілактыкі: галоўны санітарны ўрач нагадвае аб неабходнасці пакосу пустазельнай травы

Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Наталля Свядыш, адным з прыярытэтных напрамкаў у працы спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з'яўляецца кантроль санітарнага ўтрымання тэрыторый горада і раёна, а таксама іх добраўпарадкаванне. У летні перыяд асноўная ўвага надаецца пакосу расліннасці на прылеглых і замацаваных тэрыторыях.

- У сувязі з устойлівымі спрыяльнымі ўмовамі надвор'я, працягваецца перыяд актыўнага росту пустазелля і травы, таму неабходна актывізаваць работы па скосе пустазелля і травы, у тым ліку на тэрыторыях зон адпачынку і рэкрэацый (паркі, скверы, алеі) і тэрыторыях прыватных домаўладанняў, як уласных, так і прылеглых, – падкрэслівае галоўны санітарны ўрач Наталля Свядыш. - Нагадваю, што ў адпаведнасці з рашэннем Чэрвеньскага райвыканкама землеўладальнікі і землекарыстальнікі, якія маюць у валоданні або карыстанні зямельныя ўчасткі, абавязаны за кошт уласных сродкаў праводзіць неабходныя работы па іх добраўпарадкаванні і азеляненні, а таксама ўтрымліваць замацаваную за імі тэрыторыю ў належным санітарным стане.

Як распавяла Наталля Свядыш, згодна з Палажэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аб парадку вызначэння памераў тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану: уладальнікі прыватных домаўладанняў абавязаны праводзіць работы па добраўпарадкаванні ад мяжы зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці — да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка — не менш за 10 метраў або палову адлегласці да суседняга зямельнага ўчастка. За нежылымі будынкамі і памяшканнямі, размешчанымі непасрэдна ля тратуара, замацоўваецца тэрыторыя да праезнай часткі вуліцы. Таксама ў выпадку адсутнасці рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку зямельнага ўчастка за юрыдычнымі або фізічнымі асобамі замацоўваецца тэрыторыя ў памеры 30 метраў па перыметры сцен капітальных будынкаў, збудаванняў.

6-7-21-01 2

­ - Акрамя таго, звалкі раслінных адходаў, хмызнякі і высокая няскошаная трава, не толькі ў сельскай мясцовасці, з'яўляюцца спрыяльным асяроддзем для пражывання і размнажэння крывасмактальных насякомых – адзначае галоўны санітарны ўрач. - Таму скошваць траву неабходна не толькі з эстэтычнага пункту гледжання, але і ў мэтах прафілактыкі захворванняў, якія перадаюцца крывасмактальнымі казуркамі, у тым ліку іксодавымі кляшчамi, якія з'яўляюцца пераносчыкамі небяспечных захворванняў, такіх як, хвароба Лайма і клешчавы энцэфаліт. Своечасовае правядзенне мерапрыемстваў па скосе і выдаленні пустазелля і травы, уборцы бытавых і раслінных адходаў, правядзенне акарыцыднай апрацоўкі, значна знізіць верагоднасць перадачы інфекцыйных захворванняў чалавеку з дапамогай укуса кляшчоў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць