Сёння адвакатура ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе сабой прававы інстытут, закліканы ажыццяўляць прафесійную праваабарончую дзейнасць, аказваць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу грамадзянам і юрыдычным асобам, усім, хто ў гэтым мае патрэбу. Адвакаты ўдзельнічаюць у растлумачэнні заканадаўства і прававым выхаванні насельніцтва. Усёй сваёй дзейнасцю адвакатура служыць прынцыпам законнасці, справядлівасці і гуманізму.
Артыкул 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаваў права кожнага грамадзяніна нашай краіны на атрыманне прафесійнай юрыдычнай дапамогі: «кожны мае права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў у судзе, іншых дзяржаўных органах, органах мясцовага кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, грамадскіх аб'яднаннях і ў адносінах са службовымі асобамі і грамадзянам. У выпадках, прадугледжаных законам, юрыдычная дапамога аказваецца за кошт дзяржаўных сродкаў»
Прафесія адваката па праве лічыцца адной з самых адказных і неабходных для існавання прававой дзяржавы. Агароджваючы грамадства ад несправядлівасці, адвакаты ўмацоўваюць у людзях пачуццё ўпэўненасці і абароненасці. Прафесія адваката - гэта адзіная прафесія, якая дае права аказваць юрыдычную дапамогу грамадзянам на прафесійнай аснове. У рамках аказання юрыдычнай дапамогі адвакат абараняе чалавека, а не яго правапарушэнне, шукае законныя спосабы змякчыць яго лёс. Пры гэтым у сваей прафесійнай дзейнасці адвакат цалкам незалежны. Абавязкі па абароне правоў і інтарэсаў кліента адвакат павінен выконваць свабодна і самастойна, годна і тактоўна, сумленна і прынцыпова, добрасумленна і канфідэнцыйна, без якога б там ні было ўмяшання або ціску звонку.
Адвакаты юрыдычнай кансультацыі Чэрвеньскага раёна як частка адвакатуры Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць прафесійную праваабарончую дзейнасць, аказваюць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу грамадзянам і юрыдычным асобам у разуменні, правільным ужыванні і захаванні заканадаўства. У цяперашні час у юрыдычнай кансультацыі Чэрвеньскага раёна юрыдычную дапамогу насельніцтву аказваюць адвакаты Ладуцька Вера Іванаўна і Ульянава Таццяна Віктараўна. Юрыдычная дапамога аказваецца адвакатамі па адрасе: г. Чэрвень, пл. Свабоды, 5-а, трэці паверх. Час прыёму можна ўзгадніць па тэлефоне: 8 (01714) 29-0-50 або 8 (029) 6904069 (Ладуцька В. I.), 8(029) 3986756 (Ульянава Т. В.). Па вышэйпаказаных нумарах тэлефонаў можна ўзгадніць час і дату сустрэчы адваката і кліента не толькі ў працоўныя дні, але і выхадныя (суботу – другая і чацвёртая кожнага месяца).
Штогод адвакаты праводзяць акцыі па бясплатным прыёме маламаёмасных грамадзян. У адпаведнасці з пастановай Савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў №05/10 ад 28.12. 2020 года «Аб устанаўленні на 2021 год дат прыёму маламаёмасных грамадзян бясплатна» на 2021 год былі ўсталяваны даты прыёму маламаёмасных грамадзян бясплатна: 15 сакавіка - з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь, 07 мая - з нагоды Дня Перамогі, 25 чэрвеня - з нагоды Дня ўтварэння адвакатуры Рэспублікі Беларусь. У будучыні падобнага роду акцыі будуць праведзены: 01 кастрычніка – з нагоды Дня пажылых людзей, 03 снежня — з нагоды Дня юрыста.
У юрыдычнай кансультацыі маюцца стэнды з інфармацыяй аб тым, хто мае права на атрыманне юрыдычнай дапамогі бясплатна і якім чынам гэта права можна рэалізаваць. Дадзеную інфармацыю можна таксама атрымаць па мабільным тэлефоне ў загадчыка юрыдычнай кансультацыі Ладуцька В.I. – 8 (029) 6904069 (А-1).
Колькасць адвакатаў у юрыдычнай кансультацыі на працягу ўсіх 99 гадоў змянялася, адны прыходзілі і працавалі доўга, іншыя - кароткі час, набіраліся вопыту, ведаў і выкарыстоўвалі як трамплін для свайго кар'ернага росту. Многія адвакаты праходзілі стажыроўку ў кансультацыі і ў цяперашні час сталі асамі сваёй справы - Раманкевіч Т., Турава Т. Мы таксама з гонарам і вялікай павагай успамінаем адвакатаў-ветэранаў нашай кансультацыі: Бажко Галіну Сяргееўну, Радзько Анатоля Мікалаевіча, з якімі нам, цяперашнім адвакатам, прыйшлося працаваць, вучыцца ў іх не толькі прафесіі, але і як неабходна служыць людзям, высакароднай ідэі абароны правоў і інтарэсаў чалавека.
Вера Ладуцька, загадчык юрыдычнай кансультацыяй Чэрвеньскага раёна

