Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Ліпень 2021

Праграма «Лепш за ўсіх» апрабавана ў Чэрвеньскім раёне

Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія праходзілі ў свята – Дзень Незалежнасці ў Чэрвені, праграма «Лепш за ўсіх» прыцягнула асаблівую ўвагу гледачоў. Для тых, хто па якіх-небудзь прычынах прапусціў гэта відовішча, успамінаем яркія моманты

Шоу падрыхтавалі і разыгралі спецыялісты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чэрвеня. Вяла праграму таленавітая Анастасія Рунцо. Яна паважліва, сур'ёзна, часам у жартаўлівай форме, гутарыла з удзельнікамі. Хлопцы трошкі рабелі пад поглядамі шматлікіх гледачоў, але Анастасія падбадзёрвала іх, задаючы простыя пытанні аб іх сям'і, захапленнях, планах на будучыню. Першымі на сцэну выйшлі юныя хімікі - сёстры Ксенія і Паліна Вілюга. У халатах і спецыяльных акулярах лабараторных даследчыкаў яны паказалі некалькі хімічных досведаў: афарбоўвалі бясколерныя чарнілы, выпускалі вулкан з кока-колы, малявалі вясёлку нябачнымі чарніламі.

Лізавета Савіцкая здзіўляла гледачоў сваімі кулінарнымі шэдэўрамі. Яна не толькі цікава і смачна распавяла пра тое, як яна шукае рэцэпты, а потым гатуе новыя стравы, але і пачаставала вынаходствамі ўсіх жадаючых.

Мастак Дар'я Лаўрык за тры хвіліны намалявала карціну - пейзаж чэрвеньскай зямлі. Зрабіла яна гэта па-майстэрску.

На шматлікія каверзныя пытанні вядучай аб футболе граматна адказваў юны брамнік з пасёлка Смілавічы Фёдар Кацiнёў. Ён назваў лепшых футбалістаў свету і Беларусі, а затым прадэманстраваў свае ўменні брамніка.

Не менш таленавітая яго малодшая сястра Маша. Яна артыстычна прадэкламавала любімы верш.

«Неверагодна пластычныя, неапісальна класныя і проста самыя танцавальныя хлопцы нашага раёна» - так прадставіла вядучая Надзею Прымака і Глеба Шумко. Хлопцы распавялі, што ўжо даўно мэтанакіравана займаюцца танцамі, паказалі ўзнагароды, якія яны атрымалі на розных конкурсах, у тым ліку на прэстыжным конкурсе ў Маскве. Пара прадставіла адзін з лепшых сваіх бальных танцаў.

Сярод лепшых - сціплы інтэлектуал і негаваркі эрудыт, як ахарактарызавала вядучая, — названа Ганна Шымановіч. Аня скончыла на «выдатна» 5 класаў. Удзельнічала ў тэлевізійным шоў «Я ведаю», мае вопыт гульні ў інтэлектуальных спаборніцтвах. Разам з іншымі ўдзельнікамі праграмы «Лепш за ўсіх» Ганна згуляла ў «Слабое звяно», дзе выйшла пераможцам.

Усе выступленні рабят суправаджаліся апладысментамі гледачоў, якія падбадзёрвалі хлопцаў, захапляліся іх ўменнямі і адвагай. Ад арганізатараў праграмы ўдзельнікі атрымалі медалі і дыпломы, якія пацвярджаюць, што яны – «Лепш за ўсіх» у Чэрвеньскім раёне, а таксама салодкія прысмакі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць