Старшыня раённай арганізацыі АСВОД Васіль Ладуцька распавёў, што з пачатку купальнага сезона 2021 года гэта ўжо чацвёрты трагічны выпадак у вадаёмах нашага раёна. Яшчэ двух дзяцей удалося выратаваць.
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама аддзела ўнутраных спраў праводзяць тлумачальныя гутаркі аб правілах паводзін на вадзе, папярэджваюць аб трагічных наступствах заплываў у нецвярозым стане.
Аматары экстрэмальнага купання звычайна прыходзяць на вадаёмы вечарам ці раніцай. У гэты час вада ўнізе халодная, што можа выклікаць спазмы і курчы. Таксама неабходна памятаць, што матросы-ратавальнікі знаходзяцца на пасадзе штодня з 10.00 да 19.00.
Галіна Гамеза
Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

