Але і без працы Маргарыты шмат ні нажнеш-ні наарэш, бо яна - кухар.
Кожны дзень з ранняй раніцы Маргарытка пад кіраўніцтвам сваёй старэйшай доследнай калегі Таццяны Спарыш гатуе баршчы ды кашы з катлетамі, потым развозіць іх на палі. Дзяўчына скончыла Смілавіцкі сельскагаспадарчы ліцэй і працуе зусім нядаўна, а Таццяна на сваім працоўным месцы без малога пяцьдзесят гадоў - з 1974 года.

Таццяна Спарыш і Маргарыта Сушкевіч
Найлепшы вынік на жніве сярод раваніцкіх экіпажаў - у Сяргея Сасункевіча і Сяргея Барташэвіча. Абодва камбайнеры - «арэндныя», іх на час жніва камандзіравала гаспадарцы мясцовае прадпрыемства «Вінфлор».

Сяргей Барташэвіч і Сяргей Сасункевіч
Аляксандр Прохарчык - вадзіцель на адвозцы збожжа. Ён адзіны на ўвесь раён кіроўца - удзельнік маладзёжнага спаборніцтва на жніве-2021. Але гэта для хлопца не падстава расслабляцца, ён імкнецца на сумленне.

Аляксандр Прохарчык
Пётр Буры - трактарыст, ён адказвае за пажарную бяспеку на полі непасрэдна падчас працы камбайнаў. Калі раптам здарыцца неспадзяванае - у алгарытм працы ўключыцца цыстэрна вады, якую Пеця кожны дзень спраўна прывозіць на палі.

Пётр Буры
Іна Прохарчык загадвае «крывяноснай сістэмай» гаспадаркі - нафтабазай. Таксама праз яе рукі праходзяць усе запчасткі, так як яна загадвае і складам запчастак. Акрамя ўсяго іншага, яна яшчэ дыспетчар. Усё паспяваць нялёгка, вельмі шмат усяго даводзіцца трымаць у галаве, хутка цяміць. Аднак спраўляецца, а яшчэ імкнецца даведацца добрыя вестачкі пра сына Сашу - як ён там на МАЗе, колькі перавёз, на якім месцы ў спаборніцтве.

Іна Прохарчык
Кіроўца Генадзь Міцкевіч раней быў дальнабойнікам. Многія паездкі праходзілі праз Украіну, і несколлько гадоў таму працу перакрэслілi ваенныя дзеянні. «Але і ў роднай вёсцы можна зарабіць, усё залежыць ад чалавека», - сцвярджае Генадзь.

Генадзь Міцкевіч
Выглядае маладжава, ды і гадоў яму не моцна шмат — 53. Але ўжо ёсць... 10 унукаў! Гэта як так атрымалася? Чытайце нашу газету на наступным тыдні, і даведаецеся гэтую і іншыя падрабязнасці аб раваніцкіх майстрах жніва.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

