Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Жнівень 2021

За ПДВ: у Чэрвені ўручылі медалі воінам-інтэрнацыяналістам

Жыхары Чэрвеня Валерый Шчурко і Аляксандр Бандаровіч у 1987-1989 гадах праходзілі тэрміновую службу ў 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

Сёння, у Дзень ПДВ, прадстаўнікі ваенкамата і некалькіх грамадскіх аб'яднанняў, звязаных з рознымі ваеннымі структурамі, сабраліся па месцы працы Валерыя Шчурко - у Чэрвеньскім доме-інтэрнаце. Тут Валерыю і яго баявому таварышу Аляксандру Бандаровічу, з якім яны плячом да пляча прайшлі ўвесь нялёгкі тэрмін службы ў Афганістане, уручылі медалі «Ордэна Леніна 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады».

У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў падпалкоўнік у адстаўцы Станіслаў Альшэўскі, начальнік групы прызыву на вайсковую службу Чэрвеньскага і Бярэзінскага ваенкаматаў Аляксандр Дзюк, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак, воіны-інтэрнацыяналісты Уладзімір Дзядзела і Віктар Альшэўскі, а таксама дырэкцыя і частка персаналу дома-інтэрната.

Станіслаў Альшэўскі распавёў пра славуты баявы шлях 103-й віцебскай брыгады, пра тое, як яе доблесныя прадстаўнікі ваявалі ў Афганістане і за што атрымалі ўзнагароды Валерый Шчурко і Аляксандр Бандаровіч.

Памятныя медалі да юбілею паветрана-дэсантных войскаў атрымалі Віктар Альшэўскі і Уладзімір Дзядзела.

У зале прысутнічала шмат жанчын, у якіх ёсць сыны прызыўнога ўзросту, таму Аляксандр Дзюк распавёў аб прызыве-2021, відах адтэрміноўкі, асаблівасцях кантрактнай службы і навучанні ў Ваеннай акадэміі.

Віктар Казачонак уручыў дырэктару інтэрната Эле Барысавай кнігу Аляксандра Балдоўскага і Міхаіла Сыча «Ветэраны Афганскай вайны».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць