Большасць удзельнікаў - ужо вопытныя спартсмены. Яны штогод удзельнічаюць у чэмпіянаце. Арганізатар турніру – фізкультурна-спартыўны клуб упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Загадчыца сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення Наталля Дмухоўская, адкрываючы мерапрыемства, пажадала ўдзельнікам поспеху ў гульні.

Пасля працяглых пляжных баталій на п'едэстале апынуліся каманды «Ліберці» (золата), «Старыя» (срэбра), «Упраўленне па адукацыі» (бронза).









Таксама ў гэтым годзе за званне чэмпіёна змагаліся «Аўтапрам», «Сям'я», «Мiзумi», «Лясгас», «СШ №4».







Інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба Аляксандр Няпеўны павіншаваў пераможцаў і ўзнагародзіў іх дыпломамі, кубкамі і медалямі. Асобныя прызы атрымалі Анатоль Шафёраў, Дзмітрый Палянскі, Дзмітрый Мірон, як лепшыя гульцы каманд. Прыз глядацкіх сімацій дастаўся Сяргею Зубаву.
Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

