Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Жнівень 2021

MacBook Pro або 5 тысяч на SkillBox: Павел Барбук з Чэрвеня перамог у конкурсе MobiКвіз ад МТС

Пару месяцаў таму кампанія МТС абвясціла аб конкурсе для вучняў 9-11 класаў «MobiКвіз», які складаецца з серыі інтэлектуальных гульняў.

Конкурс адразу стаў папулярным: набралася 32 каманды з розных рэгіёнаў краіны. Аб адной з іх чытачы добра ведаюць з нашых публікацый. Гэта «Цiльтонскi ордэн», у якім два гульцы - з Чэрвеня.

Для ўдзелу трэба было сабраць каманду з 7 чалавек ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, прайсці рэгістрацыю і ў прызначаны час ўсёй камандай падключыцца да гульні. Быў заяўлены выдатны прыз для пераможцы: на выбар MacBook Pro 2021 або грант у 5000 BYN на аплату анлайн-курсаў SkillBox.

Склад «Цiльтонскага ордэна»: гімназісты з Лагойска Павел Лашкевіч і Кацярына Салодкая, Юлія Семакова з нясвіжскай гімназіі, Аліна Дудко з мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, Ксенія Місюра з Чэрвенскай гімназіі і вучань СШ №4 Павел Барбук.

Чаму такая назва, «MobiКвiз»? Арганізатары вырашылі, што гульцы будуць, падобна легендарнаму кіту, знаходзіцца ў моры - моры пытанняў, што і адлюстравана на лагатыпе конкурсу.

Адборачны этап прайшоў online 26 ліпеня. Затым 31 ліпеня ў Лошыцкім парку ў Мінску адбыліся захапляльныя інтэлектуальныя баталіі: паўфінал і фінал «MobiКвiз». Пытанні былі на тэмы тэхналогій, інавацый, інтэрнэту, мабільнай сувязі, літаратуры і гісторыі. Патрабаваліся не толькі веды як такія, але і ўменне думаць лагічна і правільна аргументаваць свае версіі.

І ў паўфінале, і ў фінале «Цiльтонскi ордэн» не пакінуў шанцаў сапернікам. Хлопцы занялі першае месца! Пасля гэтага сямёра «цiльтонцаў» біліся паміж сабой за галоўны прыз. Перамог Павал Барбук.

Ён атрымаў ад МТС сертыфікат, па якім можна было выбраць ноўтбук MacBook Pro 2021 або грант на 5000 рублёў на анлайн-навучанне. Як распавёў Павел «Раённаму весніку», ён абраў MacBook, і вось чаму: «Па-першае, вiдосы па праграмаванні можна паглядзець і бясплатна. А па-другое, я накшталт як магу і хачу вучыцца ў ВНУ». Таксама Паша распавёў, што пра «MobiКвiз» даведаўся ад свайго трэнера па інтэлектуальных гульнях за два тыдні да адборачнай гульні: «Мы, вядома, спадзяваліся перамагчы, а асобна, пра гэта нікому не казалі».

Затое зараз хай ведаюць усе: наш Паша проста супер-прыгажунчык! Хай і далей дадаецца новых ведаў, даросласці, вопыту і перамог!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота прадстаўлена групай MobiКвiз у ВК.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць