Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Жнівень 2021

Аб парушэннях, выяўленых у ходзе ўборачнай кампаніі

Мінскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей – Мінскае абласное ўпраўленне) праводзіцца работа па ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за выкананнем у арганізацыях вобласці заканадаўства аб ахове працы, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Адной з мер прафілактыкі вытворчага траўматызму з'яўляецца праца мабільных груп, створаных рашэннямі або распараджэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

У працы мабільных груп прымаюць удзел дзяржаўныя інспектары Мінскага абласнога ўпраўлення. Аддзелам нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення ў перыяд уборачнай кампаніі з 01.07.2021 па 31.07.2021 у рамках выездаў мабільных груп выканкамаў выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Мінскага, Лагойскага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага раёнаў ажыццяўляючых сваю дзейнасць у сферы сельскай гаспадаркі. У арганізацыях Чэрвеньскага раёна выяўлена 20 парушэнняў.

Тыповымі парушэннямі, выяўленымі дзяржаўнымі інспектарамі аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення пры наведванні арганізацый з'явіліся:

да працы дапускаюцца працаўнікі, не забяспечаныя сродкамі індывідуальнай абароны ў аб'ёме не менш устаноўленых тыпавымі нормамі;

да працы дапускаюцца працаўнікі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку медыцынскі агляд;

да працы дапускаюцца працаўнікі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку інструктажы па ахове працы;

не ажыццяўленне кіраўнікамі арганізацый перыядычнага кантролю за станам аховы працы;

незабеспячэнне ўстаноўкі пры рамонце знятых з тэхнікі вузлоў і агрэгатаў на ўстойлівыя спецыяльныя падстаўкі;

не забеспячэнне варот арганізацыі прыладамі для іх фіксацыі ў адкрытым становішчы;

адсутнасць на пляцоўцы для захоўвання (стаянкі) транспартных сродкаў разметкі вызначаючай месца расстаноўкі і праездаў транспартных сродкаў;

незабеспячэнне працуючых ляжакамі пры выкананні работ пад транспартным сродкам знаходзячымся па-за назіральнай канавы, пад'ёмніка, эстакады.

Па фактах выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы складаюцца рэкамендацыі, якія накіроўваюцца раённым выканаўчым камітэтам у арганізацыі для прыняцця мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, з указаннем тэрмінаў ліквідацыі. У выпадку не ліквідацыі арганізацыямі выяўленых парушэнняў магчыма прызначэнне пазапланавай праверкі па выкананні заканадаўства аб працы і (або) аб ахове працы.

Аддзел нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць