Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Жнівень 2021

У філіяле «Вялікаполле» ёсць першы кіроўца-«тысячнік»

Чацвёртага жніўня ў Чэрвеньскім раёне «тысячнікаў» на ўборцы ўраджаю стала больш.

У філіяле СХК «Вялікаполле» КУП «Мінсктранс» кіроўца Яўген Ладуцька перавёз на машыне МАЗ-555605 1 070 тон збожжа. Яўген працуе ў гаспадарцы першы год. Але сельскагаспадарчы вопыт мае вялікі. Шмат гадоў працаваў вадзіцелем у ААТ «Раванічы». У гэтым годзе шматдзетная сям'я Ладуцька дабудавала кватэру ў Чэрвені. Зрабілі ў ёй выдатны рамонт і пераехалі. Жонка Яўгена ўслед за мужам таксама перайшла на працу ў філіял «Мінсктранса» - дабірацца добра і працоўны калектыў дружны.

На поле, дзе працавалі камбайны, павіншаваць з працоўнай перамогай «тысячніка» прыехала старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна. Яна сказала, што прыемна ўсведамляць, што ў вялікім рэспубліканскім хлебным караваі будзе і хлеб з палёў Чэрвеньскага раёна.

- Мне ўдвая прыемна ўручыць віншаванні і падарунак работніку гаспадаркі «Вялікаполле», - сказала яна. - Даўно не выходзілі пераможцамі ў працоўных спаборніцтвах прадстаўнікі філіяла. Так трымаць. Чакаем другую тысячу, бо ёсць яшчэ не прыбраныя палі.

Усяго ў гаспадарцы, як сказала галоўны эканаміст Вікторыя Заваротнiкава, на ўборцы ўраджаю працуе 4 камбайна, 4 машыны адвозяць зерне. Пад збожжавыя адведзена 1460 гектараў зямлі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць