Сустрэча з дзяўчатамі ў форме пачалася з практычнай адпрацоўкі плана эвакуацыі, гутаркі з работнікамі лагера і хлопцамі на прадмет выканання правілаў бяспекі.
- Застаўся апошні дзень лета і не варта расслабляцца і грэбаваць правіламі бяспекі, - звярнула ўвагу Юлія Мурашка, нагадаўшы хлопцам аб правілах паводзін на вадаёме, чым неабходна ўзброіцца пры паходзе ў лес, аб небяспецы гульняў у месцах, дзе вядуцца будаўнічыя працы, а таксама аб простых правілах супрацьпажарнай бяспекі дома і на вуліцы.
- Паклапаціцеся таксама аб вашых бабулях і дзядулях, - сказала Юлія Мурашка. - Скажыце ім як вам важна ведаць пра тое, ці збіраюцца яны, калі і як на доўга пайсці ў лес. Нагадаеце ім залатое правіла «адна разетка - адзiн відэлец», і часцей нагадвайце пажылым людзям пра тое, як яны вам дорагі.
Не засталіся без увагі і правілы дарожнага руху, паводзін у сетцы інтэрнэт. Юлія Буркун нагадала хлопцам аб наступствах невыканання правілаў карыстання сродкамі індывідуальнай мабільнасці (сігвеі, гіраскутары, ролікавыя канькі і інш.).
- Катацца на роварах на дарогах агульнага карыстання можна толькі з 14 гадоў і толькі пры веданні і выкананні правілаў дарожнага руху, - звярнула ўвагу начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх.
Лета і адпачынак у дзіцячым лагеры - гэта час гульняў і забаў. Каб праверыць засвоеныя веды дзецям была прапанавана гульня па станцыях «Шыфр 112». Сем каманд перасоўваючыся ад лакацыі да лакацыі знаходзілі памылкі, якія дапушчаны ў кватэры, успаміналі назвы і ядомасць грыбоў, разбіраліся з гісторыяй пажарнай справы, ратавалі ўмоўнага тапельца, кідаючы канец Аляксандрава, спрабавалі ўкласціся ў неабходны час пры апрананні баявога адзення, успомнілі першасныя сродкі пажаратушэння.
Пасля заканчэння гульні сумесна разабралі памылкі і недахопы, дапушчаныя ўдзельнікамі, яшчэ раз разабралі правілы бяспекі.

