У гульнявой форме мы распавялідзецям аб гісторыі ўзнікнення святлафора, яго відах і прызначэнні. На мерапрыемства запрасілі гасцей, пра якія можна сказаць, што яны, як і святлафоры, дапамагаюць людзям захоўваць бяспеку на дарозе. Гэта інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС Ігар Чарноў і спецыяліст 1 катэгорыі ІСН міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Наталля Каратчэня. Яны нагадалі хлопцам, як важна заўсёды выконваць правілы дарожнага руху, назвалі асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў, пажадалі ўсім быць уважлівымі і асцярожнымі не толькі на дарозе, але і жыццi.
Марына Кацiнёва. Фота аўтара

