Удзельнічалі каманды з дзевяці раёнаў: Бярэзінскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, горада Жодзіна, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Уздзенскага. Чэрвеньскі раён прадстаўлялі 2 каманды - тэрытарыяльнага цэнтра і дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў.
Удзельнікаў каманд і прадстаўнікоў раёнаў прывітала старшыня раённага паралімпійскага камітэта, намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка. Яна пажадала справядлівай спартыўнай барацьбы, намаганняў і поспехаў. Блаславіў спартсменаў на старце благачынны Чэрвеньскага раёна протаіерэй Мікалай Літвінчык.

Праграма спаборніцтваў уключала 7 этапаў: лёгкая атлетыка з рознымі практыкаваннямі, камандная эстафета, армрэслінг, узняцце тулава, корнхол, перацягванне ліны, дартс. У кожным відзе спаборніцтваў удзельнікі з поўнай самааддачай падыходзілі да іх выканання.


Прамежкавыя перамогі даваліся вельмі нялёгка.


Але ў зале фізкультурна-аздараўленчага комплекса панаваў дух дружбы, падтрымкі і ветлівасці. Удзельнікі падбадзёрвалі адзін аднаго і шчыра радаваліся поспехам іншых. Не часта выязджаючыя за межы свайго горада, яны радаваліся зносінам і новым знаёмствам.


Пра тое, хто перамагаў на этапах, якія раёны павезлі галоўныя кубкі і што стала з гадзіннікам благачыннага, святара Мікалая Літвінчука, чытайце ў найбліжэйшым друкаваным нумары газеты.


Падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын і Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання атрымалі ўсе ўдзельнікі спартыўнага свята.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

