Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Верасень 2021

...А на фінішы – кавун: спартсменка з Чэрвеня пераадолела дыстанцыю на «Шахцёр-Трэйл»

Самаму пажылому ўдзельніку гэтага забегу было 79 гадоў.

Ён бег больш кароткую з двух дыстанцый, 6,3 кіламетра, і паказаў не апошні вынік - фінішаваў 177-м з 212. Вось яны якія, удзельнікі «Шахцёр-Трэйл»!

Традыцыйны забег у Салігорску кожны год праводзіцца на Дзень шахцёра і Дзень горада. Дыстанцый сёлета было дзве: 6,3 кіламетра і дваццаць два. З усёй Беларусі з'ехаліся 480 спартсменаў-аматараў. Былі таксама бегуны з Санкт-Пецярбурга. Прадстаўніца Чэрвеня Алена Грынько абрала больш кароткую дыстанцыю, вырашыўшы, што 22 кіламетры ўсё ж такі зашмат. Яна без праблем пераадолела маршрут і прыйшла да фінішу 128-я.

Алена распавяла, што «Шахцёр-Трэйл» - гэта сапраўднае свята спорту, сілы волі, добразычлівасці і ўзаемапавагі: «Маршрут вельмі прыгожы, і людзі сабраліся таксама цікавыя, прыемна было знаходзіцца ў гэтай атмасферы. Усіх вельмі ўразіў гэты мужчына, якому 79 гадоў. Складана ўявіць – равеснік вайны! Мы былі проста ў прыемным шоку, глядзелі на яго ва ўсе вочы, калі яшчэ такое ўбачыш! Гэта мясцовы спартсмен, з Салігорска. Велізарная яму павага і рэспект. Яшчэ быў на дыстанцыі 22 кіламетры мужчына 63 гады, ён з Мiнска прыехаў на забег. Такія асобы натхняюць!»

1 9 21 10

Штогадовы лёгкаатлетычны забег «Шахцёр-Трэйл» у 2021-м праводзіўся трэці раз. Прыемна, што наш Чэрвень таксама быў там прадстаўлены. Кожны ўдзельнік атрымаў ад арганізатараў - Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, — «стартавы пакет», у якім былі невялікія падарункі: ручнік, сумка, значок удзельніка. А яшчэ на фінішы ўсіх... частавалі кавунамі! Каб вы разумелі - дзень быў сонечны і гарачы, так што такому сакавітаму «нечаканчыку» бегуны былі вельмі рады. Зараз, калі за вокнамі ўжо пахмурнае неба і ці ледзь не суткамі цярушыць хай пакуль яшчэ цёплы, але ўсё ж такі ўжо восеньскі дробны дожджык, ва ўдзельнікаў забегу ёсць што ўспомніць аб мінулым леце. А што аб ім вы ўспамінаеце?.. Спадзяюся, нешта прыемнае!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з архіва Алены Грынько

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць