У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі будуць арганізаваны:
- выступы ў навучальных установах і працоўных калектывах па правілах карыстання газам у быце;
- конкурс на лепшую творчую работу па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці;
- акцыя «Бяспечны газ»;
- акцыя «Дарога - сімвал жыцця!»;
- дэманстрацыя па мясцовым тэлебачанні, відэаролікаў, відэасюжэтаў на святлодыёдных экранах, плазменных маніторах, размешчаных у цэнтры абслугоўвання насельніцтва;
- асвятленне ў эфірах радыёстанцый інфармацыі прафілактычнай і сацыяльнай накіраванасці;
- распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі сярод насельніцтва.
Ва ўсіх вытворчых упраўленнях і раёнах газазабеспячэння з персаналам аварыйна-дыспетчарскіх службаў будуць праведзены пазачарговыя практычныя трэніроўкі па лакалізацыі і ліквідацыі аварыйных сітуацый на небяспечных вытворчых аб'ектах.
Захаванне патрабаванняў «Правіл карыстання газам у побыце» дазволіць захаваць здароўе, а часам, і само жыццё.
Галоўны інжынер Чэрвеньскага РГС
С.Ю.Бондараў

