Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Верасень 2021

Першае верасня ў чэрвеньскай гімназіі

25 гадоў працы, званок ад унучкі дырэктара, вясёлыя першаклашкі, знаёмства з ваенруком, госць - сапраўдны палкоўнік, незвычайная форма выпускнога класа - у гімназіі першае верасня прайшло арыгінальна і многія запомняць яго як вясёлае і яркае свята, не гледзячы, што надвор'е было пахмурнае.

Дваццаць пяць гадоў таму тут упершыню прагучаў званок, які збірае на ўрок не проста школьнікаў, а хлопцаў, горда носячых званне гімназістаў. А сёння права даць першы сімвалічны званок навучальнага года атрымала ўнучка першага дырэктара гімназіі, Яўгена Адуцкевіча.

Пакуль вучань выпускнога класа беражліва нёс на руках маленькую першаклашачку, якае давала званок, многія настаўнікі з павагай і падзякай успомнілі светлы вобраз свайго калегі, сапраўднага Педагога, любімага настаўніка многіх хлопцаў, якія пайшлі па яго слядах і якія абралі геаграфію як аснову прафесіі.

Апладысментамі і ўсмешкамі ўрачыстая лінейка сустракала пачаткоўцаў гімназіі - сёлета ў першы клас прыйшлі 26 няўрымслівых, смешных і дапытлівых дзетак.

З самага пачатку яны заявілі пра сябе: чыталі вершы, танцавалі, літаральна завалілі сваю настаўніцу кветкамі, а ў падарунак кожны атрымаў кнігу «Беларусь - наша Радзіма».

Парадаваў прысутных на лінейцы і адзінаццаты клас.

Яны прыйшлі ў адзінай форме, якую прыдумалі сабе самі – у дзяўчынак былі белыя блузкі і далікатна-бэзавыя спадніцы, а ў хлапчукоў да іх стыльнай дзелавой вопраткi – бэзавыя матылькі. Выпускнікі падарылі гледачам танцавальны флэш-моб, не забыліся яны і пра прыгожы букет для дырэктара.

На фоне яркага і святочнага «грамадзянскага» адзення ўдзельнікаў мерапрыемства строгай выразнасцю вылучалася форма гасцей-афіцэраў.

На лінейку прыехалі намеснік начальніка РАНС Аляксей Батура, ваенны камісар Дзмітрый Сініцкі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Станіслаў Альшэўскі і камандзір 36-й дарожна-маставой брыгады транспартных войскаў Міністэрства абароны Тахір Махмудаў. Выступаючы перад удзельнікамі ўрачыстай лінейкі, палкоўнік Махмудаў пажадаў гімназістам добра вучыцца, расці годнымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй Беларусі.

Як і ў кожнай беларускай школе, сённяшні першы дзень заняткаў быў прысвечаны Году народнага адзінства. Аб патрыятызме і ўменні абараняць суверэнітэт сваёй краіны і яе народ, аб прыхільнасці беларусаў да міру і спакою, аб вялікай цане, якую заплацілі за гэта нашы дзяды і прадзеды, афіцэры гаварылі са старшакласнікамі на ўроку мужнасці. Сустрэчу з дзевяці- і дзесяцікласнікамі правялі Дзмітрый Сініцкі, Тахір Махмудаў і Станіслаў Альшэўскі. Станіслаў Адамовіч быў прадстаўлены старшакласнікам як новы выкладчык гімназіі - падпалкоўнік у адстаўцы будзе ў якасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні весці ў хлопцаў прадмет «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка».

...Па заканчэнні ўрачыстай лінейкі адзінаццацікласнікі асабіста малых адвялі за ручку ў іх утульны першы клас.

Колькі адкрыццяў, выдатных і важных, трэба будзе зрабіць гэтым мілым хлопчыкам і дзяўчынкам! Колькі добрага яны даведаюцца ад сваіх настаўнікаў, як шмат будзе ў іх перамог і дасягненняў, якой прыгожай будзе іх школьная дружба і якімі яны будуць прыгожымі і дарослымі на сваім выпускным балі! А пакуль – вучыцеся, малыя, цешце бацькоў і вырастайце людзьмі. Што, зрэшты, можна пажадаць і ўсім астатнім вучням.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць