Аналіз паказвае, што злачынныя дзеi дадзенай катэгорыі здзейснены грамадзянамі, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі, не працуюць.
У рамках правядзення комплексу мэтавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі будзе ўзмоцнены кантроль у дачыненні да асоб, якія злоўжываюць алкаголем, у тым ліку сямейных «дэбашыраў».
Запланавана правядзенне адпрацовак кватэр і дамоў з рэпутацыяй «прытон» з ужываннем да пражываючых у іх грамадзян мер прафілактычнага ўздзеяння.
Таксама будзе актывізавана праца па накіраванні грамадзян, якія пакутуюць на алкагалізм у лячэбна-працоўныя прафілакторыі - у бягучым годзе ў ЛПП ізалявана ўжо 25 хранічных алкаголікаў, з якіх 14 - «сямейныя скандалісты».
Дадатковы кантроль будзе арганізаваны ў дачыненні да асоб, якія ўжо трапілі ў поле зроку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія стаяць на ўліку ў Чэрвеньскім РАУС.
Па ўсіх фактах парушэнняў грамадскага парадку - у першую чаргу распівання спіртнога ў неўстаноўленых месцах, наяўнасці ў жылым сектары «прытонаў», а таксама інфармацыі аб гвалце ў сям'і, неабходна неадкладна звяртацца ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102, канфідэнцыяльнасць гарантуецца.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС

