Учора вучняў школ Чэрвеня чакала сапраўднае займальнае падарожжа ў свет мастацтва.
Работнікі цэнтра культуры падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаваную гульнявую праграму, у якой у лёгкай гульнявой форме распавялі пра гурткі і аматарскія аб'яднанні сваёй установы.

Для гэтага быў створаны імправізаваны Музей мастацтваў. У ім - тры экспазіцыі: Вакальная, Iнструментальная і Мастацкая.

Пабываўшы на кожнай, хлопцы павінны былі «ажывіць» статуі і атрымаць клятву, прамовіўшы якую, яны змаглі трапіць на «таемны абрад».

Атрымалася чароўненька, усім дзецям-удзельнікам вельмі спадабалася, бо ў такім узросце многія цікавяцца магіяй і вядзьмарствам.

Завяршылася мерапрыемства вясёлай святочнай дыскатэкай. Дарослыя зрабілі ўсё магчымае, каб у самым пачатку вучобы ў дзяцей захаваліся летні запал і жаданне пазнаваць новае.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі КУЗЮТКIНАЙ

