Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Верасень 2021

Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання абвясціў песенны флэшмоб да Дня пажылога чалавека

Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва распрацаваў і абвясціў аб правядзенні дыстанцыйнага флэшмобу да Дня пажылога чалавека «Песні старых гадоў».

Для ўдзелу ў флэшмобе трэба да 10 верасня падаць заяўку на ўдзел на адрас электроннай поштыГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Удзельнікі флэшмобу прадастаўляюць відэаматэрыял сольнага, калектыўнага інструментальнага выканання музычных твораў мінулых гадоў. Час выканання - 5 хвілін. Відэаролік з песняй да 24 верасня трэба размясціць у Viber у супольнасці «Песні старых гадоў». Усе ўдзельнікі флэшмобу да 27 верасня змогуць прагаласаваць і выбраць 3 лепшыя відэа, якія будуць адпавядаць крытэрам: душэўнасць, арыгінальнасць, крэатыўнасць, змястоўнасць. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі. Усім удзельнікам - заахвочвальныя сувеніры. Кантактныя нумары для сувязі: 8(01714) 22-131, +375 33 388 51 91 (МТС) - Дзяніс Галавенчык.

Запісала Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць