Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Верасень 2021

Сярэд не будзе да лета: адбыўся заключны канцэрт праекта Чэрвеньскага Цэнтра культуры

Не тое, каб ужо мы цяпер да самага лета жылі так: панядзелак, аўторак, потым адразу чацвер. Аднак з прыходам восені завяршыўся чарговы сезон праекта раённага цэнтра культуры і вольнага часу «Культурная серада».

У завяршальнай праграме сезона на пляцоўцы цэнтра для чэрвенцаў выступіў вакальны ансамбль «Шасцiснопскiя сваякi».

Артысты былі як само ўвасабленне праекта: забіяцкія, па-летняму яркія.

Пайшлі ў справу і ўпадабаныя гледачам настольныя гульні: падлеткі, якія прыйшлі на мерапрыемства, з задавальненнем папесціліся пад апошнімі жнівеньскімі цёплымі промнямі. Арганізатары дзякуюць усім гледачам і ўдзельнікам за добра праведзены сумесна час. Будзем чакаць новага лета і новых сустрэч!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі КУЗЮТКIНАЙ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць