Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Верасень 2021

У Чэрвеньскім раёне стартаваў праект «Эвалюцыя»

Ён накіраваны на адаптацыю і развіццё прафесійнага патэнцыялу моладзі, занятай у сферы працоўных адносін - маладых спецыялістаў і маладых работнікаў ва ўзросце да 35 гадоў, адказных за кадравае справаводства ў арганізацыях раёна.

У ініцыятыўную групу праекта ўвайшлі спецыялісты кадравых служб Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Васінцава і УП «Чэрвеньская ЖКГ» Ірына Шашок. Удзельнікамі першага этапу сталі спецыяліст Чэрвеньскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лізавета Амуару і спецыяліст Чэрвеньскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Кацярына Лучына.

Праект прадугледжвае паэтапную перадачу практычнага вопыту больш кваліфікаваных і вопытных спецыялістаў моладзі. Кожны яго ўдзельнік павысіць узровень прафесійных ведаў і набудзе неабходныя практычныя навыкі.

Праект разлічаны на пяць гадоў. Ён рэалізоўваецца спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама разам з раённым аб'яднаннем прафсаюзаў пад кантролем камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама. Усяго праектам плануецца ахапіць каля пяцідзесяці чалавек. Гэта дапаможа знізіць колькасць парушэнняў заканадаўства аб працы і зваротаў грамадзян у арганізацыях раёна.

Людміла ДЗЯДЗЮК, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць