Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Верасень 2021

Чэрвеньская энергагазінспекцыя: «Не грэбуйце правіламі электрабяспекі!»

Прычынамі і абставінамі выпадкаў электратраўматызму займаецца Следчы камітэт, аднак відавочна, што галоўныя фактары гібелі людзей ад электрычнага току ў побыце – іх неасцярожнасць і грэбаванне элементарнымі правіламі электрабяспекі.

28 чэрвеня на пост хуткай медыцынскай дапамогі Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы паступіла паведамленне аб трапленні пад напружанне жыхара вёскі Лужкі. Па прыбыцці хуткай дапамогі на месца было ўстаноўлена, што пацярпелы ляжыць на зямлі недалёка ад басейна на сваім прысядзібным участку, побач знаходзіцца падаўжальнік без пластыкавага корпуса. Медыкі канстатавалі смерць пацярпелага. Па словах сваякоў, мужчына 1982 года нараджэння, займаўся рамонтам самаробнага падаўжальніка з двайной накладной разеткай без адключэння яго ад электрычнай сеткі.

Падобны выпадак адбыўся ў вёсцы Крываселі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 30 чэрвеня пры падключэнні аднафазнага электрарухавіка сістэмы прытокава-выцяжной вентыляцыі без поўнага адключэння ад электрасеткі жылога дома трапіў пад смяротнае ўздзеянне электрычнага току мужчына, 1977 года нараджэння. А 26 чэрвеня ў садаводчым таварыстве «Кіравец» Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці жыхар Гомеля, 1957 года нараджэння, пры здабычы чарвякоў для рыбалкі, убіў у зямлю жалезны штыр, далучыў да яго кабель і падключыў да электрычнай сеткі 220 вольт. Пры спробе выцягнуць штыр з зямлі трапіў пад напружанне і загінуў.

30 ліпеня неасцярожнасць прывяла да гібелі 78-гадовай жанчыны ў вёсцы Чэрнікаўшчына Смалявіцкага раёна. Яе цела знайшлі каля электракасілкі з пашкоджаным падаўжальнікам.

28 ліпеня жыхар Магілёва, 1959 года нараджэння, пры выкананні работ па ўладкаванні даху на збудаванай пабудове, як мяркуецца закрануў неізаляваны дрот паветранага адгалінавання 220 вольт да жылога дома і трапіў пад напружанне. Брыгада хуткай дапамогі аказала яму першую дапамогу і даставіла ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Чэрвенская раённая энергагазінспекцыя прапануе ўсім суб'ектам гаспадарання ў мэтах прафілактыкі электратраўматызму абмеркаваць гэту інфармацыю ў сваіх працоўных калектывах, размясціць на інфармацыйных стэндах і інтэрнэт-сайтах.

Дзмітрый Камінскі, інспектар Чэрвеньскай раённай энергагазінспекцыі

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць