У далёкім 1986 годзе пасля заканчэння навучальнай установы прыехалі яны з мужам на працу ў Чэрвеньскі раён. Аляксандру прынялі на пасаду эканаміста ў знакаміты на Чэрвеньшчыне калгас «Бальшавік». З часам граматнаму спецыялісту прапанавалі пасаду галоўнага эканаміста. Пасля ўсіх рэарганізацый гаспадаркі, з утварэннем «Чэрвеньскага райаграсэрвіса», Аляксандра Уладзіміраўна працягнула працу на новым прадпрыемстве ў пасадзе эканаміста. Вопыт, веды Аляксандры былі запатрабаваны ў гаспадарцы і пасля выхаду спецыяліста на пенсію. Да 2012 года яна разлічвала, планавала, прагназавала шляхі развіцця і рызыкі гаспадаркі. Доўгі час Аляксандра Уладзіміраўна ўзначальвала пярвічную ветэранскую арганізацыю райаграсервіса. «Актыўны ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, ініцыятар новых акцый, аптыміст, ветлівая гаспадыня, - так распавёў пра яе старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Фёдаравіч Ладуцька, уручаючы грамату арганізацыі, кветкі і памятны падарунак. Іван Ладуцька пажадаў імянінніцы здароўя, бадзёрасці, радасці, клопату і ўвагі ад родных і блізкіх людзей.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

