Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Верасень 2021

Чэрвеньская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа звяртаецца да жыхароў Чэрвеньскага раёна і горада Чэрвеня, адгукнуцца і дапамагчы ў высакароднай справе!!!

20 верасня 2021 года ў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы будзе праводзіцца забор донарскай крыві на платнай і бясплатнай аснове, папярэдні запіс у 24 кабінеце паліклінікі па адрасе: г. Чэрвень, вул. Барыкіна, д. 60.

Чэрвеньская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа звяртаецца да жыхароў Чэрвеньскага раёна і горада Чэрвеня, адгукнуцца і дапамагчы ў высакароднай справе!!!

У бальніцах адкладаюцца планавыя аперацыі нават анкалагічных хворых па прычыне адсутнасці крыві для пералівання.

Адміністрацыя дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» (далей - Цэнтр) просіць адгукнуцца донараў крыві.

Для ўзгаднення часу правядзення і іншых арганізацыйных пытанняў, просім Вас звязацца з намі па тэлефонах +375291444387; +375297094508; +375257891809.

Загадзя дзякуем Вам і не сумняваемся ў Вашым укладзе ў справу па выратаванні чалавечых жыццяў. Бо ў кожным чалавеку закладзены высокі маральны патэнцыял і найбольш яркім прыкладам абуджэння гэтай маральнасці і сацыяльнай актыўнасці з'яўляецца донарства крыві. Для выканання донарскай функцыі неабходны дакументы: пашпарт; вынікі флюараграфічнага (рэнтгеналагічнага) абследавання грудной клеткі і агляду лекара-гінеколага (для жанчын). Просім улічыць, што існуе часовае супрацьпаказанне для здачы крыві, яе кампанентаў пасля вакцынацыі (у тым ліку вакцына ад каранавiруса СОVID-19 «Гам-КОВИД-Вак» (Спадарожнік V) – на працягу першага месяца, калі перанеслі захворванне СОVID-19 у лёгкай форме, то кроў можна здаваць праз 2 месяца, калі ўскладненае пнеўманіяй, то - 6 месяцаў.

Старшыня Червнской Ра БТЧК Л. А. Джафарава

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць