Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Верасень 2021

З надыходам халадоў не грэбуй правіламі!

Прыйшла восень, вось-вось наступяць замаразкі, а там недалёка і сапраўдныя халады.

У прыватным сектары ўжо пацягнуліся з труб першыя дымкі печаў. Каб гэта былі выключна мірныя дымкі, Чэрвеньскі РАНС нагадвае жыхарам раёна некалькі вельмі важных правілаў.

  1. «Павінна быць бляха!» Перад тым, як скласці ў дзверцы прынесеныя з хлява дровы, праверце, ці ёсць перад печкай топачны ліст. Шмат хто ў вёсцы яго па-старому называе «бляха», хоць сягоння ён бывае з латуні, чорнага металу, нержавеючай сталі і нават са шкла. Калі з печы вываліцца вугольчык, «бляха» засцеражэ падлогу ад загарання.
  2. «Адсуньцеся на паўтара метра». Вядома, гэта ўтульна - грэцца ў крэсле перад камінам або прысунуць ложак да печкі. Але гэта няправільна, таму што вельмі небяспечна. Мэбля павінна знаходзіцца мінімум на паўтара метра ад печкі.
  3. «Некалькі разоў - гэта лепш, чым адзін!» У моцныя маразы людзі стараюцца напаліць у печы мацней, каб даўжэй было цяпло ў доме. Як пачнуць падкідваць дроўцы - ці ледзь не «да красна»! На самой справе гэта вельмі небяспечна: печ можа перакалiцца, і адбудзецца пажар. Лепш тапіць некалькі разоў, напрыклад, раніцай і ўвечары, затое без фанатызму, па паўтары гадзіны. Гэта бяспечна, а вынік такой жа.

Пяць небяспечных недапушчальных момантаў

Ёсць пяць абавязковых «нельга», якія павінен выконваць кожны, хто топіць печ, зрэшты, гэта датычыцца і паравых цвердапаліўных катлоў, і камінаў.

  1. «Лепш даўжэй». Падпаліць, пляснуўшы на дровы саляркі або бензіну - гэта хутчэй, чым падпальваць паперу і сухія трэскі, калоць смоль і чакаць, пакуль разгарыцца. Але ёсць вельмі шмат прыкладаў, калі хуткі спосаб так жа хутка пазбавіў гаспадароў маёмасці, жылля, а часам і жыцця. Таму ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць для распальвання гаручыя вадкасці!
  2. «Печка - не сушка!» Нават асцярожныя гаспадары не-не, ды і пакладуць вільготную вопратку ці хатнія рэчы прасушыць на гарачую печ. У некаторых па перыметры нават нацягнуты спецыяльныя вяровачкі, каб, як гэта рабіла бабуля, вешаць туды памытую бялізну і да таго падобнае. Зручна? А потым чытаем зводкі пажараў... Памятаеце: сушыць рэчы трэба на сушылцы, а печка павінна грэць, а не станавіцца крыніцай небяспекі!
  3. «Я да суседкі на 5 хвілін, а ты кожныя паўгадзіны падграбай у печы вугольчыкі!» Дапушчальна, так можна сказаць, калі хтосцi ёсць дома. Але топячуюся печ нельга пакідаць без нагляду! Калі вы вырашылі пайсці да суседкі, а дома нікога больш няма - пераканайцеся, што печка ўжо вытапілася, вугольчыкі патухлі і люхта зачынена. Тады вяртанне будзе прыемным, і дом сустрэне вас утульным цяплом, а не «чырвонымі пеўнямі» і выццём пажарных сірэн.
  4. «Я да суседкі на 5 хвілін, а ты кожныя паўгадзіны падграбай ў печы вугольчыкі!» Дапушчальна, так можна сказаць, калі хтосцi ёсць дома дарослы. Але ні ў якім разе не даручайце прыглядаць за топячайся печкай дзецям! Таксама ім нельга самастойна распальваць печы, катлы і каміны. Сучасныя дзеці, вядома, вельмі прасунутыя, нават могуць паглядзець у інтэрнэце, як што трэба правільна рабіць. Але ў іх мала вопыту і сіл, нешта можа пайсці не так, а дзіця разгубіцца і не зможа спыніць пажар. Справа дзяцей - гуляць і вучыць урокі, а печку тапіце самі, гэта справа дарослых.
  5. «Каб камар носа не падтачыў». Нездарма ў старыя часы ўсе печкі былі белымі, і бялілі іх перад кожным ацяпляльным сезонам. Бо на пабеле лепш за ўсё бачны найменшыя сляды дыму, прабіваемы скрозь шчыліны і расколіны! Агонь - вораг падступны, ён праз любую шчыліну знойдзе дарогу, каб уварвацца ў вашу хату і прынесці бяду. Таму, пакуль яшчэ наперадзе трошкі цёплых дзён «бабінага лета», паспрабуйце за гэты час уважліва праверыць свае печкі, знайдзіце ўсе сумнеўныя месцы, расколіны і шчыліны і ліквідуйце іх. Тады і вам будзе прыемна, і ратавальнікам спакойна.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, Юлія Мурашка.

Малюнак Аляксандры КАРПЕНКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць