Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Верасень 2021

ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ» інфармуе

ДУ «Чэрвеньскі РЦГіЭ» інфармуе, што ў мэтах актывізацыі работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі з 01/09/2021 па 30/09/2021 года па распараджэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 31 жніўня 2021г. №169р на тэрыторыі Мінскай вобласці абвешчаны месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

У ходзе месячніка неабходна прыняць меры, накіраваныя на забеспячэнне высокага ўзроўню санітарнага стану прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці, размешчаных на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. Асаблівая ўвага ў перыяд месячніка надаецца землям ляснога фонду, тэрыторыям населеных пунктаў, грамадзянскіх могілак, гаражных і дачных кааператываў, палосам адводу аўтадарог, прыпыначных пунктаў.

У перыяд правядзення месячніка неабходна:

Прадпрыемствам і арганізацыям:

-навесцi парадак на ўласнай і замацаванай тэрыторыі,

- забяспечыць уборку ўласнай тэрыторыі да восі праезнай часткі вуліцы па ўсёй даўжыні ўчастка,

- вывезці камунальныя і будаўнічыя адходы, упарадкаваць захоўванне будаўнічых матэрыялаў,

- ачысціць ад адходаў кантэйнерную пляцоўку,

- забяспечыць пляцоўку для кантэйнераў штучным воданепранікальным пакрыццём і агароджай з трох бакоў на вышыню вышэй ёмістасцяў для збору ЦБА;

- адрамантаваць кантэйнеры для збораў адходаў, пафарбаваць іх, забяспечыць іх вечкамі, маркіроўкай з указаннем віду адходаў і дадзеных аб уласніку.

Гаражным і дачным кааператывам, садаводчым таварыствам:

- навесці парадак на ўласнай і замацаванай тэрыторыі (для садаводчых таварыстваў);

- арганізаваць уборку ўчасткаў ляснога фонду ў радыусе 100 м, прылеглых да межаў садаводчых таварыстваў);

- навесці парадак на пляцоўцы для часовага складзіравання адходаў альбо кантэйнернай пляцоўцы, вывезці камунальныя і будаўнічыя адходы;

- выдаліць сухую пустазельную расліннасць.

Уладальнікам індывідуальнай жылой забудовы:

- навесці парадак на тэрыторыі домаўладання і прылеглай да яго тэрыторыі да праезнай частцы вуліцы па ўсёй даўжыні ўчастка, ачысціць яе ад смецця, будаўнічых адходаў, выдаліць пустазельную расліннасць;

- упарадкаваць захоўванне будматэрыялаў на тэрыторыі домаўладання;

- тэрыторыю агульнага карыстання, прылеглую да зямельнага ўчастка, праезную частку вуліцы вызваліць ад будаўнічых матэрыялаў, бытавых і будаўнічых адходаў, сена, саломы, дроў, металалому, невыкарыстоўваемай тэхнікі.

За парушэнне патрабаванняў па ўтрыманнi тэрыторый, вінаватыя асобы будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Урач-гігіеніст аддзела гігіены

ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

Качэрга Е.В.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць