Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Верасень 2021

Дзяржаўнай установай «Чэрвеньскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» праводзіўся лабараторны кантроль атмасфернага паветра, вымярэнняў параметраў фізічных фактараў (шуму) у Чэрвеньскім раёне

Дзяржаўнай установай «Чэрвеньскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (далей – ДУ «Чэрвеньскі РЦГіЭ») за першае паўгоддзе 2021 года ў адпаведнасці з планам даследаванняў атмасфернага паветра ў населеных пунктах, абумоўленых рухам транспарту ў Мінскай вобласці, а таксама планам даследаванняў атмасфернага паветра на адпаведнасць нарматывам ГДК забруджваючых рэчываў у атмасферным паветры населеных пунктаў і месцаў масавага адпачынку насельніцтва на 2021 год праводзіўся лабараторны кантроль атмасфернага паветра, вымярэнняў параметраў фізічных фактараў (шуму) у Чэрвеньскім раёне.

У адабраных пробах атмасфернага паветра перавышэнняў гранічна-дапушчальных максімальна-разавых канцэнтрацый па даследаваных паказчыках, а менавіта: дыяксід серы, дыяксід азоту, цвёрдыя часціцы (пыл, узважаныя рэчывы) у маніторынгавых кропках вул. Азёрная, 3, вул. Меліяратараў, 3, вул. Базавая, 3, зав. Базавы, 33 ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас», вул. Флегантава РУП «Чэрвеньскае ЖКГ» не ўстаноўлена. Вымераныя максімальныя і эквівалентныя ўзроўні гуку ў дзённы час на тэрыторыі, прылеглай да жылых дамоў у населеных пунктах Чэрвеньскага раёна, размешчаных паблізу аўтадарогі М-4 пры руху транспарту ў маніторынгавых кропках па вул. Магілёўскай шашы, д. 1, г. п. Смілавічы, вул. Школьная, д. 17, в. Карзуны адпавядае патрабаванням санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

ДУ «Чэрвеньскі РЦГЭ»

Лекар-гігіеніст аддзела гігіены Качэрга Е. В.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць