У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы першага і трэцяга курсаў. Перад імі выступіла першы сакратар райкама БРСМ Наталля Семянюк. Яна адзначыла, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі актыўна ўдзельнічае ў выхаванні, працаўладкаванні і арганізацыі вольнага часу моладзі: «На гэта накіраваныя розныя праекты і праграмы нашага маладзёжнага саюза: сустрэчы, семінары, віктарыны, акцыі, марафоны, суботнікі, конкурсы. Мы аб'ядноўваем у сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не сядзіць, склаўшы рукі, а сам прыкладвае сілы і здольнасці, каб зрабіць сваё жыццё і жыццё аднагодкаў цікавей, ярчэй і асэнсаваней».

Маладзёжны лідар раёна расказала рабятам аб напрамках работы арганізацыі, прадэманстравала відэа аб самых цікавых нядаўніх мерапрыемствах, каб зацікавіць вучняў удзельнічаць у рэспубліканскім патрыятычным руху.

Многія зацікавіліся, і тыя, у каго пакуль няма маладзёжнага білета, абяцалі ўступіць у дружную каманду БРСМ. У завяршэннi мерапрыемства актывісты БРСМ павіншавалі энергічным танцавальным флэш-мобам.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Галіны ГАМЕЗА

