Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Верасень 2021

У эксперыментальнай базе “Натальеўск” Чэрвеньскага раёна ўбіраюць бульбу

На раніцу 10 верасня гэты від работ выканалі на 65 гектарах, што складае 28 працэнтаў ад неабходнага. Валавы збор клубняў – 2005 тон пры сярэдняй ураджайнасці 308 цэнтнераў з гектара.

Як распавяла аграном-насеннявод гаспадаркі Марына Кудланс, сёлета тут вырошчвалі 13 гатункаў бульбы. Сярод іх – тры новыя, нямецкай селекцыі: “Лілі”, “Бельмонда” і “Апал”. Іх набылі, каб размножыць. Напрыклад, пашыраная вытворчасць клубняў гатунку “Апал”, які выкарыстоўваецца для вырабу чыпсаў, у перспектыве дасць магчымасць асвоіць новы рынак збыту.

10 9 21 4 2

– Сёлетні год – не вельмі спрыяльны для бульбы: у перыяд фарміравання клубняў яна трапіла пад засуху, – гаворыць Марына Кудланс. – Тым не менш нават у такіх умовах, за кошт строгага выканання тэхналагічных патрабаванняў да вырошчвання ўраджай у нас неблагі. У прыватнасці, гатунак “Гала”, які ўбіраем зараз, дае больш за 300 цэнтнераў з гектара. Таксама маем надзею на гатункі “Радрыга”, “Рыўера”, “Першацвет”, “Брыз”…

10 9 21 4 2

На ўборцы бульбы ў гаспадарцы задзейнічаюць чатыры камбайны ў счэпцы з трактарамі, на якіх працуюць механізатары Андрэй Тарасік, Ілля Бабіч, Андрэй Ігнатовіч і Андрэй Гамеза. Адвозяць клубні з поля 7-8 аўтамашын. Балазе, бульбасховішча побач: пераважная большасць палеткаў – не далей за тры кіламетры ад яго.

10 9 21 4 2

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць