Падчас акцыі тут пасадзілі дрэўцы вярбы, вырашчаныя ў гадавальніку Лядзенскай школы.

– Дапаўненне сквера мы прымеркавалі да Дня народнага адзінства і месячніка па добраўпарадкаванню, які праходзіць зараз у раёне, – распавяла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Лідзія Шчацінка. – Колькасць пасаджаных вербаў, дваццаць адна, сімвалічная, бо менавіта дваццаць першы год – Год народнага адзінства. І мы разам зрабілі добрую справу, каб Чэрвень стаў яшчэ прыгажэйшым.


