Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Верасень 2021

У Смілавічах наладзілі велапрабег

Раённы турысцка-краязнаўчы цэнтр і члены аб’яднанняў па інтарэсах наладзілі ў гарадскім пасёлку Смілавічы велапрабег па месцах баявой славы “За адзіную Беларусь!”, прысвечаны Дню народнага адзінства.

Навучэнцы мясцовых школ наведалі помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам у вёсцы Шасціснопы. Яны прыбралі прылеглую да манумента тэрыторыю, усклалі кветкі да стэлы і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр фашызму.

Адметна, што ў велапрабегу ўдзельнічала паралімпійская чэмпіёнка смілаўчанка Людміла Валчок. Пасля вяртання з Шасціснопаў ў актавай зале сярэдняй школы №2 гарадскога пасёлка адбылася сустрэча з ёй. Людміла падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў летняй Паралімпіядзе ў Токіа. Яна адзначыла, што асноўныя якасці спартсмена – мужнасць, сіла волі, вялікая праца, імкненне да перамогі і вера ў сябе.

Навучэнцы падарылі Людміле Валчок кветкі і малюнкі з яе выявай, а яна ўручыла дыпломы самым актыўным удзельнікам велапрабегу. На сустрэчы выконвалі турыстычныя і патрыятычныя песні, а напрыканцы зрабілі фота на памяць са знакамітай зямлячкай.

Людміла ДРАПЕЗА, загадчык турысцка-краязнаўчага цэнтра Чэрвеньскага раёна

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць