Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў Ганаровую грамату аблвыканкама аператару зернесушыльнага комплексу эксперыментальнай базы «Натальеўск» Васілю Сікірыцкаму.
Жніво-2021 было ўжо сорак першым у працоўнай біяграфіі Васіля Яўгенавіча. Падчас сёлетняй уборкі ўраджаю ён дапрацаваў амаль 7 тысяч тон збожжа.

