Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

18 Кастрычнік 2021

Арляняты вучацца страляць: у чэрвеньскай СШ №2 правялі ваенна-спартыўную гульню

Звычайна старшакласнікі рэдка праводзяць час на школьным двары - ім цікавей пагутарыць у класе, пасядзець у тэлефоне. Але сёння вучні другой школы, з восьмага па адзінаццаты, нягледзячы на такое сабе надвор'е, дружна выйшлі на прышкольную тэрыторыю. Адны рушылі на «Багну», іншыя заселі ў кустах за перадачай шыфровак, а трэція ўзяліся за вінтоўкі.

Што значыць, у школе ўвялі ваенна-патрыятычную падрыхтоўку! Адразу пачаліся розныя цікавыя рэчы, такія, як гульня «Арляня». Ваенны кіраўнік Яўген Гурын паставіўся да справы з усёй сур'ёзнасцю, нават прынёс у школу... апарат ваенна-палявой сувязі! Гэта дазволіла ўключыць у новую гульню «лакацыю»: перадачу шыфроўкі.

Перадавалі на блізкую адлегласць - праз частку двара.

Але ўсё роўна атрымалася вельмі цікава, прыйшлося праявіць і цярпенне, і кемлівасць, некаторым нават спатрэбілася ўменне... слухаць ля дошкі падказкі!

Што яшчэ было на «Арляня»? Пераадольвалі «балота» і кідалі гранаты, стралялі з вінтоўкі і пераносілі «параненага», перапраўляліся па вяроўках і перацягвалі канат.

Суддзям-настаўнікам дапамагаў прадстаўнік ваенкамата, маёр Аляксандр Дзюк. Заадно ён прыгледзеўся да будучых прызыўнікоў, бо ў другой школе шмат моцных, спартыўных хлопцаў, якіх з радасцю возьмуць у самыя элітныя войскі.

Які ж клас перамог? Думаеце, адзінаццаты?.. О, тут інтрыга! Яна раскрыецца ў друкаваным нумары раёнкі на наступным тыдні. Не прапусціце!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць