Як адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Наталля Семянюк, Дзень маці - гэта падстава, каб кожная маці пачула словы любові і падзякі: «Мы арганізавалі гэту акцыю таму, што добрых слоў падзякі не бывае шмат, як не бывае шмат і самой мацярынскай любові. Мы былі не першымі і, упэўнена, не апошнімі, хто ў гэты дзень дарыў кветкі і казаў добрыя словы гэтым жанчынам. Але ж гэта і выдатна, што было столькі ўвагі і віншаванняў! Няхай сэрца кожнай мамы будзе сагрэта пяшчотай дзяцей, і каб у ім ніколі не было трывогі і перажыванняў, а толькі цвёрдая ўпэўненасць у шчаслівай будучыні дзяцей і гонар за іх дасягненні. І няхай як мага больш вучняў пра жанчын-настаўнікаў скажа: «Гэта мая другая мама!».

Валанцёры БРСМ другой чэрвенскай СШ №2 наведаліся ў госці да былой настаўніцай гэтай школы, ветэрана педагагічнай працы Таццяны Андрэеўны Манжынскай і павіншавалі яе з Днём маці.

У СШ №1 г. п. Смілавічы зладзілі конкурс чытальнікаў, павіншавалі мам і жанчын-настаўнікаў песнямі, вершамі, у фае ўтварылася сапраўдная фотазона з вучнёўскіх малюнкаў. Усе актывісты БРСМ праявілі свае самыя лепшыя якасці, таленты і крэатыўнасць, імкнучыся зрабіць прыемнае свае самым блізкім людзям у іх свята.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

