Соф'і Іванаўне Янчэўскай, якая пражывае на вуліцы Барыкіна, ужо дзевяноста гадоў. Яна ледзь стрымлівае слёзы, дзякуючы за такі нечаканы падарунак. А галоўнае - за ўвагу:

- Дзякуй супрацоўнікам ТЦСАН, за тое, што нас, старэнькіх, не забываюць. Заўсёды дапамагаюць, просьбы нашы ўсе выконваюць. А бульбу я люблю! Гэта - мой другі хлеб!
Сёння яшчэ дваццаць чатыры пажылых жыхара Чэрвеньшчыны, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму, атрымаюць бульбу з дастаўкай на дом.


Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

