Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

19 Кастрычнік 2021

Кветкі для дырэктара «Кнігі»: чэрвеньскі Савет ветэранаў павіншаваў пажылых жанчын з Днём маці

Былі часы, калі людзі чыталі толькі з папяровых носьбітаў, і для кніг адводзіліся цэлыя вялікія крамы. У нашым Чэрвені таксама працавала крама «Кніга», і дзевятнаццаць гадоў запар ім загадвала Тамара Ганчарык.

Працуючы ў кнігарні, яна скончыла завочна наргас - Інстытут народнай гаспадаркі. Цяпер гэта БДЭУ — Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Пасля ВНУ кар'ера Тамары пайшла ўверх: працавала дырэктарам Хутарскога рознічнага гандлёвага прадпрыемства, намеснікам дырэктара аптова-гандлёвай базы райспажыўсаюза. Яе абіралі старшынёй прафкама, дэпутатам райсавета. За заслугі ў развіцці спажыўкааперацыі Тамару Рыгораўну ў 1981 годзе ўзнагародзілі ордэнам «Знак Пашаны». Таксама ў яе ёсць Знак «Выдатнік савецкай спажывецкай кааперацыі», медалі «За доблесную працу» і «Ветэран працы».

У Тамары Рыгораўны двое дзяцей, тры ўнукі і тры праўнукі. Нягледзячы на ўзрост, які пераваліў за восемдзесят, жанчына садзіць градкі, вырошчвае ўласную бульбу, шмат чытае, глядзіць тэлефізор, цікавіцца навінамі, часта ўспамінае, як у маладосцi ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, спявала ў народным хоры «Натальеўск».

У Дзень маці да Тамары Ганчарык з кветкамі і падарункам наведаўся старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька. Ён павіншаваў жанчыну са святам і пажадаў утульнага цяпла ў сямейным ачагу і міру ў сэрцы, гонару і радасці за дзяцей і ўнукаў, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць