Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

19 Кастрычнік 2021

Са сцэны і анлайн: у Смілавіцкім Цэнтры творчасці віншавалі жанчын-мам

14 кастрычніка ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна адбылося святочнае раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

Ва ўтульнай цёплай абстаноўцы запрошаных на ўрачыстасць жанчын павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Змачынская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Буцавіцкая, старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Марціновіч.

Выдатным падарункам для ўсіх прысутных стаў канцэрт-віншаванне «Адзінай маці на свеце». Навучэнцы і педагогі Цэнтра творчасці падрыхтавалі лепшыя канцэртныя нумары вакальнай творчасці, тэатральнага майстэрства і мастацтва танца.  Парадавалі феерычным выступленнем фіналісты XXX фестывалю-конкурсу «Млын моды-2021» - тэатр моды «ESSENCE MODE». Першыя, але ўпэўненыя крокі на сцэне зрабілі юныя ўдзельніцы танцавальнага калектыву «Мята».

Дэбют быў у пачынаючых артыстаў сцэнічнага мастацтва: яны падрыхтавалі для мам вершы-віншаванні. Праграму дапоўнілі паказальныя выступленні спартсменаў-таэквандыстаў. Дыстанцыйны музычны прывітанне для ўсіх гасцей перадалі ўдзельнікі вакальнага квартэта «SMILKYART» і Соня Самад.

Таксама ўсе прысутныя мамы атрымалі сувеніры, выкананыя навучэнцамі аб'яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога кірунку. У выставачнай зале госці наведалі выставу Георгія Скрыпнічанка «Сюррэалістычныя фантазіі» і з задавальненнем акунуліся ў атмасферу парыжскай кавярні ў музеі «Прастора Хаіма Суціна».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць