У сталічную паездку хлопцаў суправаджалі начальнік групы прызыву Чэрвеньскага ваенкамата Аляксандр Дзюк і кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання чэрвеньскіх СШ №2 і СШ №4 Яўген Гурын і Яўген Сармант.
Факультэт унутраных войскаў размешчаны на тэрыторыі знакамітай брыгады спецназа 3214. У клубе брыгады экскурсанты паглядзелі фільм аб жыцці і дзейнасці ўнутраных войскаў. Перад патэнцыяльнымі абітурыентамі акадэміі выступілі намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Хазалбек Атабекаў і начальнік факультэта палкоўнік Уладзімір Жызнеўскі. На страявым пляцы старшакласнікі з захапленнем назіралі за паказальным выступам курсантаў унутраных войскаў і роты ганаровай варты вайсковай часткі 3214.

Вялікую цікавасць выклікаў агляд зброі і спецтэхнікі, якія стаяць на ўзбраенні ўнутраных войскаў. У завяршэнні мерапрыемства ўсе экскурсанты прадэгуставалі салдацкую кашу і гарбату. Экскурсія ўсім спадабалася, будучыя прызыўнікі прыбылі дадому з масай эмоцый і падставай задумацца аб выбары прафесіі ваеннага.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Аляксандра Дзюка

