У першы дзень праведзены заняткі з адміністрацыяй рабочай групы райвыканкама па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў, другі дзень — заняткі з групай упраўлення фарміравання, а таксама практычная трэніроўка з адміністрацыяй пункта прыёму асабістага складу тэрытарыяльных войскаў з прыёмам афіцэраў запасу з іх размеркаваннем і экіпіроўкай.

У адміністрацыі рабочай групы райвыканкама знаходзяцца намеснікі старшыні райвыканкама, вайсковы камісар раёна, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны, галоўны ўрач райбальніцы.
Група кіравання фарміраваннем складаецца з начальнікаў аддзелаў райвыканкама, усяго іх восем чалавек. Гэта група трэніравалася не толькі ў раёне, але і падчас абласных заняткаў аналагічнай накіраванасці.
Афіцэраў запасу на кожнай такой трэніроўцы выклікаюць не ўсіх адразу, а групамі па некалькі чалавек. Як пракаментаваў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Вадзім Станкевіч, гэта робіцца для таго, каб і яны, і адміністрацыя пункта маглі якасна адпрацаваць свае дзеянні і атрымаць усе патрэбныя кансультацыі і ўказанні. Усе мэты і задачы заняткаў выкананы ў поўным аб'ёме і на высокім узроўні.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

