Ён цвёрда вырашыў паступаць ва Універсітэт грамадзянскай абароны ў Мiнску. У Аліны Жывалкоўскай і Вікторыі Верабей, актывістаў Цэнтра бяспекі на базе чацвёртай школы, сумневаў не было – яны павінны ўступіць у рады БМГАРП. Па словах дзяўчат, яны хочуць дапамагаць людзям, у першую чаргу пажылым, якія жывуць адны. І вядома, усе школьнікі хацелі добра ведаць правілы пажарнай бяспекі, каб ахоўваць родных: бабуль і дзядуль, малодшых братоў і сясцёр. Менавіта ім, актыўным, мэтанакіраваным і неабыякавым выпаў гонар першымі ў раёне атрымаць пасведчанні юных ратавальнікаў-пажарных.

Аднак заслужыць запаветныя «корачкі» было не так-та проста. Перш хлопцам давялося прайсці сапраўдныя выпрабаванні, паказаць сваю смеласць, спрыт, цягавітасць і хуткасць. Практыкаванні «бёрпi», паласа перашкод, пад'ём на другі паверх вучэбнай вежы, баявая экіпіроўка на хуткасць, выкананне заданняў ва ўмовах поўнай задымленасці памяшкання – усё гэта дапамагло школьнікам на справе пазнаёміцца з працай ратавальнікаў.
Начальнік раённага аддзела па НС Яўген Кулага падзякаваў юным ратавальнікам-пажарным за дапамогу ў рабоце па прапагандзе правілаў пажарнай бяспекі сярод жыхароў горада. Ён павіншаваў хлопцаў з уступленнем у арганізацыю, уручыў пасведчанні і сувеніры, падрыхтаваныя сумесна з прадстаўніцтвам «Белдзяржстрах» у Чэрвеньскім раёне.
- Прыемна, што шэрагі актывістаў раённага аддзялення БМГАРП папаўняюцца такімі смелымі і адважнымі хлопцамі – адзначыў ён.
Яшчэ да ўступлення ў шэрагі БМГАРП хлопцы пачалі напаўняць скарбонку добрых спраў арганізацыі.
Галіна АКБАЛ

