Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

20 Кастрычнік 2021

Хто стане «зоркай»: чэрвеньскія разумнікі і разумніцы праходзяць адбор на тэлешоў «Я ведаю!»

На базе інфармацыйна-адукацыйнай платформы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся адборачны тур рэспубліканскага тэлевізійнага праекта «Я ведаю!»

Станіслаў Хмяльніцкі

Чэрвеньскі раён прадстаўлялі 22 чалавекі. Усяго ўдзельнічалі 515 школьнікаў з усіх раёнаў Міншчыны. Лепшымі знаўцамі Чэрвеньшчыны сталі Валерыя Янчэўская (5 клас, гімназія), Аляксандра Дадалко (6 клас, СШ №4), Станіслаў Хмяльніцкі (7 клас, СШ №4), Станіслаў Манулік (8 клас СШ №4), Дар'я Бурак (9 клас, СШ №2 г.п. Смілавічы), Валерыя Бандарчык (10 клас, гімназія).

Ва ўсіх гэтых хлопцаў ёсць шанцы стаць удзельнікамі здымак тэлепраекта «Я ведаю!» у лістападзе гэтага года. Найбольшая колькасць правільных адказаў у адборачным этапе была ў Станіслава Хмяльніцкага - 85 адсоткаў.

Як адзначыла кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч, усе гэтыя школьнікі, акрамя самай юнай удзельніцы Леры Янчэўскай, гуляюць у школьных камандах клуба і ўжо маюць вопыт барацьбы ў розных турнірах.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць